2007-06-08 12:38:40

Папа Бэнэдыкт 16 у чацьвер 7-га чэрвеня, ва ўрачыстасьць Божага Цела, адслужыў Сьвятую Імшу перад Базылікаю Сьвятога Яна на Латэранскім Узгорку



У Італіі, як і ў Беларусі, гэтая сьвята з душпастырскіх прычын будзе ўшаноўвацца ў найбліжэйшую нядзелю 10-га чэрвеня. Ватыкан адсьвяткаваў яго ўчора 7-га чэрвеня пасьля актавы Сасланьня Сьвятога Духа.
У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што Эўхарыстыя зьяўляецца неабходнаю пажываю. Яна падтрымлівае ўсіх ахрышчаных. Як калісьці манна падтрымлівала ізраільцыянаў на пустыні, так Эўхарыстыя ёсьць пажываю, якая падтрымлівае верніка ў дарозе цераз пустыню гэтага сьвету. Сёньняшні сьвет стаў ялавым цераз ідэалагічныя і эканамічныя сістэмы, якія не павышаюць жыцьця але яго ўпакорваюць. Сьвету, ў якім пануе логіка ўлады і валоданьня над логікаю служэньня і любові. Сьвету, ў якім часта перамагае культура насільля і сьмерці—Ісус аднак выходзіць нам насустрач і ўмацоўвае ў нас упэўненасьць, што Ён сам ёсьць “Хлебам Жыцьця”- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Сьвяцейшы Айцец.
Пасьля Сьвятой Імшы ад Базылікі Сьвятога Яна рушыла з удзелам Папы эўхарыстычная працэсыя. Традыцыйна выбрана ўжо рымскую вуліцу вія Мэруляна, якая вядзе проста да Базылікі Санта Марыя Маджорэ.(Маці Божай Большай). На перадзе ішлі скаўты з крыжам ды дэлегацыі брацтваў, затым эўхарыстычныя таварыствы, групы дзяцей ў вопратцы, што накладаюць у часе Першае Камуніі, разам з міністрантамі, далей рыцары Гробу Гасподняга, пасьвячаныя асобы, сьвятары, капэланы ды пралаты Яго Сьвятасьці, біскупы, арцыбіскупы і кардыналы. У цэнтры працэсыі ехаў на аўтамабілі сам Папа Бэнэдыкт 16, трымаючы ў руках Найсьвяцейшы Сакрамант.








All the contents on this site are copyrighted ©.