Хрысціянскія Цэрквы свету працягваюць інтэнсіўную малітву аб міры ў Святой Зямлі.
Распачалася яна экуменічнай Багаслужбай у Ерусаліме.
Прыгадаем, што арганізатарамі Тыдня акцый справядлівага міра сталіся Сусветная рада
Цэркваў і міжнародны каталіцкі міратворчы рух "Pax Christi ". Мэта акцыі - зрушыць
сітуацыю і ўрэшце паспрыяць прымірэнню ізраільцянаўз і палестынцаў. Вайна між імі
не спыняецца ўжо 40 гадоў. У рамках Тыдня побач з малітвамі праходзяць семінары
па пытаннях рэальнага прымірэння. Да іх прыцягнутыя палітолагі, грамадскія і культурныя
дзеячы. Паралельна ў многіх краінах свету прыходзяць маршы міру ў інтэнсіі прымірэння
ў Святой зямлі.