2007-06-06 14:37:48

Папа аднаўляе старажытную Iмшу на лацiнскай мове.


Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызiо Бертоне заявiў, што ўжо ў блiжэйшы час будзе выданы дакумент, якi Папа Бенедыкт XVI° легалiзуе пад час Святой iмшы на лацiнскай мове на аснове Iмшала, што ўжываўся перад II° Ватыканскiм саборам.
“Мяркую, што не прыйдзецца доўга чакаць, каб убачыць яго надрукаваным. Папа асабiста зацiкаўлены ў тым, каб гэта адбылося, - адзначыў кардынал Бертоне ў сваiм iнтэрв’ю iтальянскай каталiцкай газеце “Avvenire”, - ён заявiць аб гэтым у адпаведным лiсце, у надзеi на яго спакойнае прыняцце”.
Да гэтай пары, па жаданню Яна Паўла II°, святары i свецкiя вернiкi, якiя жадалi служыць iмшу на аснове старога Iмшала, якi ўжываўся Каталiцкай Царквой да 1962 года, павiнны былi прасiць на гэта дазволу ад уласных бiскупаў.
Кардынал Бертоне паведамiў таксама, што Свяцейшы Айцец ужо зацьвердзiў тэкст паслання, накiраваны да кiтайскiх вернiкаў-католiкаў. “Цяпер працягваецца праца над рознымi перакладамi i тэхнiчным бокам яго публiкацыi”, - зазначыў Дзяржаўны сакратар Апостальскай сталiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.