2007-06-06 14:38:39

Ва Украiне мясцовай гебрайскай суполкай узнагароджаны праваслаўныя ерархi.


За ўклад ва ўмацаванне мiжканфесыйнага мiру, сяброўства памiж народамi ўпершыню адзначаны гебрайскiмi ўзнагародамi ерархi Праваслаўнай Царквы.
Вышейшая узнагарода Агульнаўкраiнскага гебрайскага кангрэса была ўручана кiраўнiку УПЦ МП мiтрапалiту Уладзiмiру (Сабадану) i настаяцелю Кiева-Пячэрскай лаўры архiепiскапу Паўлу (Лебядзю).
Гэтыя памятныя знакi 30 траўня былi ўрачыста ўручаны ў Кiева-Пячэрскай лаўры прэзiдэнтам Агульнаўкраiнскага кангрэса Вадзiмам Рабiновiчам.







All the contents on this site are copyrighted ©.