2007-06-06 13:34:29

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 6-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 20-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
Сёньня пазнаёмімся з постацю Сьвятога Кіпрыяна, біскупа Картагены, мучаніка. Ён навярнуўся на хрысьціянства ў 35-м годзе жыцьця. Неўзабаве стаў сьвятаром і біскупам. Узмацоўваў веру і дысцыпліну ў супольнасьці хрысьціян, якія зьняверліваліся ў абліччы перасьледаваньняў за часоў Вэцыюша і Валерыяна. Захвочваў да стойкасьці ў веры, да адважнага сьведчаньня аб Эвангэльлі і да пазьбяганьня грахоў.
Сьвяты Кіпрыян- сказаў далей Папа- ёсьць аўтарам шматлікіх Трактатаў і Пісьмаў, якія тычацца натуры Царквы. Пісаў аб бачнай Царкве, аб нябачнай і герархічнасьці. Навучаў, што па-за Царквою няма збаўленьня. Падкрэсьліваў патрэбу будаваньня еднасьці Царквы, якая абапёртая на фундаманце Апостальскай Традыцыі, ў лучнасьці з Біскупам Рыму і Эўхарыстыі.
У навучаньні аб малітве падкрэсьліваў яе літурнічны і супольны характар. Абвяшчаў, што хрысьціянін молячыся ў будзь-якім месцы і абставінах павінен мець сьвядомасьць сваёй лучнасьці з усёю супольнасьцю Царквы. Асаблівым месцам малітвы ёсьць сэрца чалавека. Там жыве Бог, гаворыць да чалавека а чалавек Яго слухае.
Хай нашыя сэрцы- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- таксама напаўняе прысутнасьць Бога і сьвядомасьць еднасьці з Царквою, якая зьяўляецца нашаю Маці.
Затым Сьвяцейшы Айцец сказаў
RealAudioMP3
Сёньня пачалася ў Гайлігэндам, Нямеччына, штогадовая сустрэча на вярхах Кіраўнікоў краінаў ды ўладаў сямі найбольш індустрыялізаваных краін разам з Расейскаю Фэдэрацыяю. Жадаю накіраваць да ўдзельнікаў гэтае сустрэчы новы заклік пра большую дапамогу для народаў, якія знаходзяцца ў патрэбе, асабліва для Афрыканскага Кантынэнту.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.