2007-06-06 17:18:29

Міжнароднага ганаровага тытула "Жанчына 3-га тысячагоддзя" удастоена ігумення Серафіма, настаяцельніца праваслаўнага Архангела-Міхайлаўскага жаночага манастыра і дэпутат Адэскага гарсавета.


Разам з ёй сёлета ганаровым лаўрэатам конкурса, ва ўмовы якога ўваходзіла найперш за ўсё дабрачыннасць і асветніцтва, сталіся кінарэжысёр Кіра Муратава , акторка Наталля Сумская і тэлевядучая Ала Мазур. Уручэнне прэміі адбылася ў Кіеве, дзе яе запачаткавала Ліда Лісімава, аўтарка праекта і прэзідэнт Міжнароднай грамадскай арганізацыі "Жанчына Трэцяга тысячагоддзя". Дзейнасць егуменні Серафімы і яе кнігі сталіся вызначальнымі для яе ўзнагароджання. Сама настаяцельніца праваслаўнага манастыра зазначыла прынагодна, што ў іншых конкурсах украінскія жанчыны прадстаўлены даволі слаба. Такім чынам, гэты прэстыжны конкурс павінен дадаць ім уплыву ў грамадскім жыцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.