2007-06-05 14:31:15

З нашага цыклу: "Сьвет першых хрысьціянаў"- працяг


У папярэдняй гутарцы мы гаварылі аб тым часе, калі фарміравалася асновы хрысціянскай навукі і разам з ёй хрысціянскага мастацтва. Адным з такіх сведчанняў стала невялікая ікона, якая была знойдзена на гары Сінай на пачатку ХХ стагоддзя і датуецца канцом ІV, пачаткам V стагоддзя. Форма яе такая ж вузкая і падліненая, і прадстаўляе тыя ж элементы, згрупаваныя тым жа чынам, як і так званыя консульскія складні, або дыптыхі, што пацвярджалі паўнамоцтвы рымскіх консулаў. Але гэта ўжо хрысціянскі твор. На той іконе Святы Пётр трымае крыж у форме жэзла, ён займае месца консула і выяўлены на першым плане ў паўкруглай зале. Над ім, у меньшых памерах, выяўлены Хрыстос (на месцы імператара), Дзева Марыя (на месцы імперыятрыцы) і яшчэ адзін апостал, верагодна, што гэта Святы Ян, займае месца другога косула.
Сэнс маленькіх выяваў над вялікай такі: Пётр гэта Апостал і Святы па волі Хрыста і Дзевы Марыі, і як паслядоўнік Хрыста мае іншага апостала. Такім чынам ікона з гары Сінай прапануе прыклад выявы апостала надхнёнай рымскай афіцыйнай іканаграфіяй. Іншыя старажытныя выявы апосталаў і Хрыста таксама часам бяруць пачатак з імперскага мастацтва.
Падобным чынам, з дапамогай некаторых захаваных экзэмпляраў, можна паказаць, што іншыя партрэты Хрыста і Дзевы Марыі таксама зыходзілі з афіцыйнага мастацтва. Зыходным пунктам гэтага сцвярджэння лічыцца знакамітая ікона Хрыста, якая захоўваецца ў Рымскай базіліцы Святога Яна на Латэранскім узгорку – San Giovanni in Lateranum. Храм гэты быў самай першай Папскай базілікай. Той абраз, напісаны алеям на драўлянай дошцы, мае яшчэ і дэкаратыўную накрыўку з крыжом. Накрыўка, таксама драўляная, захоўвае выяву Хрыста, як гэта рабілі для рэліквій або для пераплётаў рукапісаў на пачатку Сярэднявечча. На гэтым, амаль што знікшым творы, можна разглядзець выяўлены Хрыстос на троне, як валадар у велічы.
Узыходзячы да VІ-га стагоддзя, гэтая ікона мае такую ж вузкую і падоўжаную форму, як і консульскія дыптыхі (або складні) – афіцыйныя мандаты паўнамоцтваў Рымскіх консулаў, які захоўваўся паміж двума дошчачкамі, бронзавымі або са слановай косці. Увогуле, да нашых часоў дайшло дастаткова прыкладаў сакральнага мастацтва, дзе выявы Ісуса Хрыста і Маці Божай выяўлены ўрачыста, на троне. Вось толькі некаторыя, найбольш знакамітыя прыклады паказа іх велічы. Трыумфальная мазаіка першага рымскага храма прысвечанага Багародзіцы – базіліка Святой Марыі Вялікай – Santa Maria Maggiore, на якой Дзіцятка Хрыстос атрымоўвае дары вешчуноў.


Мазаіка абсіды касцёла Святога Віталія ў італьянскім горадзе Равэна; дзве фрэскі ІV і V стагоддзя ў Рымскіх катакомбах Даміцылы і Камадзілы, дзе выяўлены Хрыстос на троне паміж апосталамі. Падобныя выявы, зусім не адзінкавыя ў касцёлах Рыма, Мілана, Равэны ды іншых старажытных італьянскіх гарадоў, асабліва на старажытнахрысціянскіх саркафагах. Што ж тычыцца выяваў Маці Божай на троне, то такая выява ёсць на мазаіцы царквы Святога Дзмітрыя ў грэцкім горадзе Салонікі. На двух знакамітых іконах VІ і VІІ стагоддзяў, адна з якіх знаходзіцца ў Сінаі, а другая ў рымскім касцёле Святой Марыі за Цібрам – Santa Maria in Trastevere.
Выявы Багародзіцы заўсёды падаюцца ў франтальным стане, як правіла з двума анёламі па баках, часам побач з ёй выявы святых. На адным са старажытных дыптыхаў, падзеленым на пяць частак, які раней магчыма быў вокладкай для Евангелля, партрэты Хрыста і Багародзіцы ў Велічы абкружаны маленькімі павествавальнымі сцэнамі. Трыумфальная кампазіцыя выяўлена як галоўная частка кожнага падзелу. Можна меркаваць, што хрысціянскае мастацтва ўзяло гэтую схему з аналагічных частак, якія вырабляліся са слановай косці і служылі вокладкай для імператарскіх указаў ды іншых юрыдычных актаў прысланых ад імператара. У цэнтры падобных частак выяўлены імператар ды іншыя саноўнікі, а вось вакол іх, маленькія падзелы карціны змяшчаюць у сябе подзвігі валадара. Імперскія мадэлі не толькі далі жыццё выявам змешчаным у цэнтры кампазіцыі, з партрэтамі Хрыста і Маці Божай у Велічы, але ў якасці вокладкі Евангелля таксама былі пачаткам маленькіх павествавальных сцэнаў з евангельскай гісторыі, кананічнай або апокрыфічнай: біяграфічныя выявы Дзевы Марыі і выявы цудаў Хрыста.
Такім чынам можна пацьвердзіць, што найбольш распаўсюджаныя выявы Ісуса Хрыста і Маці Божай, якія распаўсюдзіліся па назвай “У Велічы”, склаліся з выяваў эпохі цэзараў – афіцыйнага рымскага мастацтва. Засвоіўшы традыцыі ўсталяванай іканаграфіі хрысціяне прынялі і мадэлі для сваіх патрэбаў, адначасова ператвараючы іх на свой манер. Большасць мастацтвазнаўцаў прышло да высновы, што першыя спробы культа прысвечанага хрысціянскім выявам, пачатым з выяваў Хрыста, павялічыліся з другой паловы VІ стагоддзя, аднак была б памылковым лічыць, што культ хрысціянскіх выяў пачаўся толькі тады і гэтаму ёсць сведчанні. Біскуп Гіпанійскі, вялікі Айцец Царквы V-га стагоддзя Святы Аўгусцін сцвярджаў, што шмат асобаў шанавалі склепы і выявы. Тэкст не ўдакладняе да якіх выяваў гэта адносіцца, але паяднанне склепаў і малюнкаў падказвае, што гаворка ідзе ад выявах пахавальных. У тую ж эпоху ў Антыохіі Святы Ян Хрызастом горача ўзгадвае сваіх суайчыннікаў хрысціянаў, якія шмат зрабілі партрэтаў свайго біскупа Святога Мелецыя і надавалі ім рэлігійны сэнс. Але, час нашай гутаркі надыйшоў да заканчэння, працяг яе слухайце на наступным тыдні.







All the contents on this site are copyrighted ©.