2007-06-04 13:58:49

У Рыме прайшла канфрярэнцыя прысвячаная Турынскаму цалуну.


У Папскiм iнстытуте “Regina Apostolorum” адкрылася выстава Турынскага цалуна. З гэтай нагоды прайшоў сiмпозiум, у якiм прынялi ўдзел самыя вядомыя спецыялiсты па вывучэнню згаданай рэлiквii.
Прафесар Бруно Барбэрiс, з Мiжнароднага цэнтра па вывучэнню Турынскага цалуна паведамiў аб пажары, якi ў 1532 годзе часткова зруйнаваў Цалун, у вынiку чаго радыёўглеродны метад акрэслення храналогii яго паходжання даваў памылковыя вынiкi. Пажар зруйнаваў каплiцу Цалуна i ў 1997 годзе, але рэлiквiя не была пашкоджана толькi таму, што знаходзiлася на рэстаўрацыi.
Прафесар-батанiк Данiн з Юдэйскага унiверсiтэта ў Ерусалiме прывёў вынiкi аналiза пылку, фрагментаў раслiнаў i валокнаў, якiя былi знойдзены на святой тканiне. Ужо ў 70 гадах мiнулага стагоддзя на ёй быў знайдзены пылок 58 розных кветак, што сведчыць аб высокай верагоднасцi паходжання Цалуна з Палестыны цi Анатолii. Прафесар Данiн гаварыў таксама аб вiдах раслiнаў, якiя ўваходзiлi ў склад цярновага вянка. Сярод iх Zizyphus Spina Christi, якая атрымала гэту назву менавiта ў сувязi з Езусам.
Хосэ Карвахал, лекар-траўматолаг Мадрыдскай клiнiкi “Ла Сарсуэла”, падзялiўся вынiкамi сваiх даследванняў ранаў i слядоў болю, якiя пацярпеў Хрыстус i сляды якiх засталiся на Цалуне. Напрыклад, бiчаванне ўключала 120 удараў плёткай са свiнцовымi i касцянымi канцамi. Цярновы вянок на галаве цягнулi ўнiз за два раменi, такiм чынам, што ягоныя калючкi ўвайшлi ў галаву. Цвiкi ж былi ўбiтыя ў сярэднiя нэрвы рук i ног; i смерць, такiм чынам, наступiла з нагоды сардэчна-сасудзiстага калапса.







All the contents on this site are copyrighted ©.