2007-06-02 11:18:01

У Анкаре прайшоў сiмпозiум, прысвячаны праблемам праў чалавека.


У турэцкай сталiцы прайшоў мiжнародны сiмпозiум, прысвячаны еўрапейскiм нормам праў чалавека i ўвядзення iх у Турцыi. Спатканне было арганiзавана Радай Еўропы разам з дэлегацыяй Еўрапейскай камiсii ў Турцыi i Камiсiяй па правах чалавека ў гэтай краiне.
Турэцкiя i замежныя спецыялiсты абмеркавалi нядаўна ўведзеныя рэформы ў галiне праў чалавека ў Турцыi, якая жадае ўвайсцi ў склад Еўрапейскага саюза. Сымпозiум прайшоў у рамках праекта развiцця праў чалавека ў Турцыi, якi фiнансуецца Еўрапейскай камiсiяй у памеры чатырох мiльёнаў еўра. Праграма, якая будзе здзяйсняцца да лiстапада бягучага года, разлiчана на прывядзенне праў грамадзянаў Турцыi да еўрапейскiх нормаў. У рамках праграмы 450 суддзяў краiны, 2250 прадстаўнiкоў цывiльных уладаў, палiцыянтаў i розных прадстаўнiкоў сiлавых ворганаў пройдуць адпаведныя курсы.
У той жа час, у рамках праекта, пройдуць спецыяльную падрыхтоўку 180 супрацоўнiкаў мiнiстэрства юстыцыi i каля 930 супрацоўнiкаў, якiя працуюць у галiне абароны праў чалавека ў Турцыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.