2007-06-01 14:23:22

У Апарэсідзе (Бразылія) закончылася 5-я Канфэрэнцыя Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў


Эўхарыстыяю, якую адслужана ў Санктуарыі ў Апарэсідзе, закончыліся працы гэтае канфэрэнцыі. 30-га траўня ейныя ўдзельнікі прынялі тэкст канчатковага дакуманту. 11-га чэрвеня гэты дакумант перадасьць Папе старшыня ЦЭЛАМ, кардынал Эррацурыз з Сант”яга дэ Чыле. Апублікаваньне зацьверджанага Сьвяцейшым Айцом тэксту прадбачваецца ў ліпені або ў жніўні гэтага году.
У Апарэсідзе пададзена сінтэзіс дакуманту. Мае ён чатыры часткі. Першая мае загаловак: “Жыцьцё нашых народаў” і паказвае сітуацыю лацінаамэрыканскага кантынэнту. “Жыцьцё Ісуса Хрыста ў яго вучнях місіянарах”- гэта другая частка, аб выніках, якія мае для хрысьціяніна пакліканьне да абвяшчаньня Эвангэльля. Душпастырскіх прыярытэтаў тычыцца трэцяя частка азагалоўленая: “Жыцьцё Ісуса Хрыста для нашых народаў”. За тое апошняя частка- “Нашыя народы а культура”- прысьвечаная інкультурацыі эвангэлізацыі, якую абмеркавана ўжо на папярэдніх канфэрэнцыях у Пуэбля і ў Санто Дамінго.








All the contents on this site are copyrighted ©.