2007-05-31 14:03:05

У Ватыкане пройдзе Генеральная асамблея "Caritas".


З 3 да 9 чэрвеня ў Апостальскай сталiцы пройдзе Генеральная асамблея “Caritas internationalis”, у якой прыймуць удзел больш за 380 прадстаўнiкоў гэтай вядомай дабрачыннай арганiзацыi з усяго света. Акрамя таго, дэлегаты маюць намер прыйсцi да пагаднення па самым важным пытанням, якiмi “Caritas” будзе займацца ў будучынi. Таксама на такiх спатканнях, якiя праводзяцца раз на чатэры гады, абмяркоўваюцца праблемы, з якiмi супрацоўнiкi “Caritas” сутыкаюцца пры рэалiзацыi праектаў па дабрачыннасцi i мiласэрнасцi, а таксам праграм па развiццю.
У гэтым годзе паседжанне будзе праходзiць адначасова з саммiтам “Вялiкай васьмёркi” у Германii. “Caritas” выкарыстоўвае гэта спалучэнне, каб звярнуць увагу грамадства на трывалыя абяцаннi павялiчыць дапамогу, якую развiтыя i багатыя краiны даюць краiнам так званага “трэццяга свету” i iншым бедным дзяржавам”, - паведамляецца ў заяве асамблеi.
На Генеральнай асамблеi выступiць лаурэат Нобелеўскай прэмii мiра Вангары Маатаi; прэзiдэнт Папскай рады “Справядлiвасць i мiр” кардынал Рэнато Мартiно; прэзiдэнт “Caritas internationalis” Дэнiс Вiнота i генеральны сакратар гэтай арганiзацыi Дункан Макларэн. Запланавана таксама правядзенне мiрнай дэманстрацыi “Супраць галечы”, удзельнiкi якой разгорнуць на плошчы св. Пятра транспарант з надпiсам “Стварайце справы мiласэрнасцi”, каб нагадаць развiтым краiнам аб iх абяцаннях дапамагчы бедным дзяржавам.








All the contents on this site are copyrighted ©.