2007-05-31 14:03:28

У Iраку пройдзе Сынод Халдэйскай Царквы.


З 1 чэрвеня ў Аль Кош, гарадке, якi знаходзiцца на поўначы Iраку, у 25 км ад Масула, пройдзе Сынод Халдэйскай Царквы. Аб гэтым афiцыйна заявiў прадстаўнiк Халдэйсклай Царквы пры Святым Пасадзе а. Фiлiп Нажiм.
Натуральна, што галоўную ўвагу ўдзельнiкi спаткання нададуць становiшчу хрысцiянаў у Iраку. Акрамя таго, будзе абмяркоўвацца будучыня семiнарыi ў Бабелю i сiтуацыя дыяцэзiй як у Iраку, так i прылягаючым рэгiёне.
Членаў Сыноду асаблiвым чынам заклапочваюць пераследаваннi хрысцiянскай меншасцi, што вельмi заклапочвае таксама i Свяцейшага Айца, якi часта гаворыць аб сiтуацыi ў Iраку.
Згаданы Сынод пройдзе ў вельмi напружаны перыяд, якi перажывае Iрак. Айцец Нажiм выказаў надзею, што праца бiскупаў нейкiм чынам паспрыяе абуджэнню ўвагi мiжнароднага грамадства да сiтуацыi ў краiне. “Бо, - як зазначыў святар, - часам здаецца, што ўсе ўжо прызвычаiлiся бачыць памёрлых i тэрарыстычныя акты ў гэтай краiне, што недапушчальна”.







All the contents on this site are copyrighted ©.