2007-05-31 14:18:07

Візіт кардынала Хав"ера Ласано Баррагана ў Беларусь


З 1 па 3 чэрвеня 2007 г. Беларусь наведае з візітам Старшыня Папскай Рады па душпастырстве службы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласано Барраган (міністр аховы здароўя Ватыкана).
У першы дзень візіту Яго Эмінэнцыя будзе прысутнічаць на моладзевай сустрэчы ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя НПМ, дзе ўдзеліць студэнтам, навучэнцам і школьнікам пантыфікальнае благаслаўленне на паспяховую здачу іспытаў.
2 чэрвеня кардынал Хав’ер Ласано Барраган возьме ўдзел у ІІІ Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, якая будзе праходзіць у Віцебску з 1 па 4 чэрвеня, а 3 чэрвеня ўзначаліць урачыстую цэлебрацыю літургіі ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Падчас візіту высокага госця запланаваны шэраг сустрэчаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.