2007-05-30 14:56:47

Дзяржаўны сакратар Ватыкану заявiў, што Папская рада да спраў мiжрэлiгiйнага дыялога будзе больш незалежнай.


Папская рада да спраў мiжрэлiгiйнага дыялога зноў зробiцца больш незалежнай. Аб гэтым паведамiў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчыцiо Бертоне . Раней Папа аб’яднаў гэту Раду з Радай па культуры. Аднак, у лiстападзе мiнулага года, пад час яго знаходжання з вiзiтам у Турцыi, Свяцейшы Айцец сказаў, што гэта аб’яднанне вядзе да непаразуменняў.
Пад час дэбатаў, якiя ўзнiклi з-за прамовы Папы ў Рэгенсбургу восенню мiнулага года , большасць наглядальнiкаў канстатавалi ў ёй адсутнасць асабiстага матыва. Было вiдавочна, што словы Папы тычылiся працы па арганiзацыi дыялогу памiж рэлiгiямi. Кардынал Бертоне паяснiў, што незалежнасць Рады па мiжрэлiгiйнаму дыялогу паказвае значэнне, якое дзяржаўны сакрытарыят надае дыялогу з iншымi рэлiгiямi.
Што ж тычыцца Папскай рады да спраў культуры, якую ўзначальвае кардынал Поль Пупар, то “яна ў хуткiм часе павiнна аб’яднацца з Папскай радай да спраў культурнай спадчытны”, - заявiў монс. Бертоне.







All the contents on this site are copyrighted ©.