Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю.
Была гэта ўжо 19-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Сёньняшнюю
катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў постаці вялікага хрысьціянскага пісьменніка, які
жыў на пераломе 2-3 стагоддзя Тэртуляну з Карфагены. Быў ён пачынальнікам
хрысьціянскага пісьменства ў лацінскай мове. Грунтоўна адукаваны у рэторыцы, філасофіі,
законе і гістоыі пасьля свайго наверненьня, праўдападобна з прычыны мучаніцтва хрысьціян,
з упадабаньнем аддаўся апалогіі, значыць абароне хрысьціянскай навукі перад стаўленымі
ёй закідамі ды перадаваньню эвангэльскага пасланьня ў дыялогу з культураю таго часу. На
жаль- сказаў далей Бэнэдыкт 16- яго характар і занадта індывідуальны падыход да шуканьня
праўды аддалілі яго ад Царквы ды ён прыступіў да супольнасьці маніхейцаў. Аднак яго
Пісьмы- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшняй катахэзы Папа- па сёньняшні дзень
астаюцца важным дакумантам у разьвіцьці хрысьціянскай думкі, асабліва ў такіх тэмах
як: істота Бога Адзінага ў Найсьвятой Тройцы, таямніца Царквы, марыялогія, сакраманты
Эўхарыстыі, сужонства і прымірэньня, прымат Пятра, малітва, цноты надзеі, якія прытрымліваюцца
таямніцы Уваскрасеньня.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец
прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы
на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.