2007-05-29 15:06:17

Канчатковы дакумент Генеральнай канфярэнцыi бiскупаў Лацiнсак Амерыкi будзе надрукаваны ў лiпенi цi ў жнiўнi.


Канчатковы дакумент V° Генеральнай канфярэнцыi бiскупаў Лацiнскай Амерыкi i Карыбскага басейна будзе, магчыма, надрукаваны ў лiпенi цi ў жнiўнi.
Дырэктар прэс-цэнтра канфярэнцыi, аргентынскi бiскуп Хорхе Лозано заявiў, што тэкст дакумента “не будзе надрукаваны 31 траўня”, бо спачатку ён павiнен быць вывучаны Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI°.
“Канчатковы дакумент будзе ўручаны Папе на аудыенцыi 11 чэрвеня, i праз месяц-другi будзе надрукаваны”, - паведамiў бiскуп Лозано. Па ягоных словах, дакумент, хутчэй за ўсё, будзе складзены не пазней за 31 траўня, калi скончаццаю паседжаннi ў Апарэсiдзе, але ён не будзе абнародваны. Канфярэнцыя скончыцца “пасланнем асамблеi да народаў Лацiнскай Амерыкi”.
У мiнулы чацьвер, 24 траўня, удзельнiкi спаткання пераглядалi i вывучалi “першапачатковы працэс канчатковага дакумента” i ўнеслi ў яго “неабходныя змены”.







All the contents on this site are copyrighted ©.