2007-05-29 14:05:19

З нашага цыклу "Сьвет першых хрысьціянаў"


У мінулай нашай гутарцы мы расказвалі аб першых выявах Маці Божай, якія былі прадстаўлены ў выглядзе “Аранты”– у малітоўнай позе з узнятымі ўверх рукамі. Гэтымі творамі мастакі паказвалі Марыю выключнай абаронцай чалавека і ў той жа час выявай усёй Царквы.
Разгледзім некалькі старажытных прыкладаў выяваў Багародзіцы ў малітве і вызначым сімвалічны сэнс які быў ім нададзены праз нейкае багаслоўскае тлумачэнне Дабравесця і Узнясення, а таксама ролі Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў гэтых падзеях. На Вялікіх Могілках у Рыме (Cimitero Maggiore) ёсць фрэска ІV стагоддзя дзе выяўлена ў малітве маці перад сынам: якую можна трактаваць як Марыю Аранту з Боскім Дзяцяткам. Яшчэ два персанажы паўтараюць жэст маці. Міласэрнасць Божай Маці адлюстроўвае падобны жэст старажытнасці, які паўтарае момант Дабравесця, калі Марыя пакарылася Божай волі і прыняла сваю ролю ва ўцелаўленні Сына Божага.
У выпадку Узнясення, Марыя прадстаўлены з тым жа жэстам. Як анёлы, што абяцаюць сабраным апосталам вяртанне Хрыста, Маці Божая сведчыць другое прышэсце, паўтараючы жэст, з якім была прадстаўлена спачатку, у момант Дабравесця. Аднак, у сцэнах Узнясення, на якіх гістарычна не павінна быць паказана, Марыя, якая моліцца, прадстаўляе сябе саму і сімвал Царквы на зямлі. У выявах Узнясення малітоўны жэст Марыі азначае ўцелаўленне і адкупленне, інструментам якіх яна стала, нагадваючы такім чынам свой жэст у момант Дабравесця і ў той жа час сімвалізуючы абавязак Царквы запэўніць Бога ў няспыннай малітве вернікаў. Малітоўны партрэт гэта добрая нагода каб разглядзець некаторыя выявы Багародзіцы або Хрыста.
У нашых папярэдніх гутарках мы расказвалі пра выявы Хрыста ў цэнтры апостальскага сабора і разглядзелі, што тыя малюнкі былі зроблены згодна іканаграфічнай формуле, якая захоўвалася ў антычным мастацтве. Так паказвалі мудрацоў або членаў адной прафесіі. Але іншыя раннехрысціянскія выявы Хрыста бяруць пачатак таксама ад старажытнага іканаграфічнага тыпу. Гэта былі партрэты напісаныя так, каб паказаць персанажа ў асаблівым святле, дзеля таго каб падкрэсліць адмысловы выгляд, і не толькі фізічны, як гэта звычайна рабілі ў рэалістычных партрэтах. Калі выяўлялі Хрыста седзячага паміж апосталамі, то прадстаўлялі яго як мудрага настаўніка; у іншых месцах Яго прадстаўлялі як сусветнага валадара, седзячага на ўзвышшы і прымаючага даніну павагі ад вернікаў; або хрысціянскім валадаром, кіруючым з нябёсаў сваім намеснікам на зямлі і запэўніваючым у перамозе. Іншымі словамі, ва ўсіх тых выявах не паказаны сапраўднае дзеянне Хрыста, гэта драматычныя выявы, дзе рэальнасць заменена ўмоўнымі іканаграфічнымі тыпамі.
Выявы Дзевы Марыі паважліва адрозніваліся ад спосабаў выяўлення Хрыста, яны вызначалі Марыю ў адносінах да Бога і да людзей, яе выключную асаблівасць сувязяў у паяднанні з Хрыстом. Схема тыпалагічных партрэтаў Хрыста і Багародзіцы не зыходзіць са звычайных выяваў прыватных асобаў, выкананых пад час іх жыцця або пасля іх смерці дзеля пахавальнага выкарыстання. Для Ісуса і Марыі мастацкія схемы былі ўзяты з афіцыйных абразоў вярхоўных манархаў, валадароў, з так званых святых выяваў, але часам і з выяваў консулаў. Першыя стварэнні ў гэтай манеры прыкладна датуюцца ІV стагоддзем, пасля трыумфу Хрысціянства, калі, верагодна афіцыйныя выявы Рымскай імперыі іх больш не зневажалі, як раней, калі былі пераследваны рымскімі ўладамі.
Гэты працэс мог пачацца раней, не так непасрэдна як імітацыя мастацтва Рымскай імперыі, але ўскосна дзякуючы некаторым прынятым агульным схемам выяваў звязаных з ідэямі валадарства, перамогі, моцы, справядлівасці, або адносінам паміж манархам і падданымі яго двара. Аднак самыя старажытныя партрэты Хрыста і Багародзіцы, якія можна класіфікаваць у гэтую групу не былі створаны раней V стагоддзя. Гісторыкі лічаць, што першыя падобныя выявы з’явіліся пад час праўлення імператара Феадосія ІІ, які правіў з 408-га па 450-ы год, або іх ужыванне пашырылася ў гэты час.
Каб растлумачыць чаму хрысціяне ўзялі за мадэль сваіх выяваў, так званыя “святыя партрэты” рымскай манархіі, ад якой столькі пацярпелі і выжылілі, цікава даследаваць працы, для якіх патрабуюцца дакументы незвычайна звязаныя паміж сабой. Справа ў так званых консульскіх складнях (або дыптыхах) пачатку ІV стагоддзя. Вырабленыя ў Рыме, або ў Канстанцінопалі па загаду консулаў, чый мандат – паўнамоцтвы – пачыналіся 1 студзеня кожнага года, афіцыйна абвяшчалі аб іх прызначэнні з дапамогай тэкста, які захоўваўся паміж двума дошчачкамі, бронзавымі або са слановай косці. На тых дошчачкай консул быў прадстаўлены на афіцыйным троне ў ложы цырка, узначальваючы ігры, што праходзілі з гэтай нагоды. Седзячы пад балдахінам, над якім можна ўбачыць афіцыйныя партрэты імператара ды імперыятрыцы, а таксама другога консула, з якім яны дзеляць уладу па паўгода. Група партрэтаў пад консулам азначае, што ён атрымаў сваю моц ад цароў.
Ікона, падобная на консульскія дыптыхі, выкананая ў тэхніцы энкаўсціка, была знойдзена на гары Сінай на пачатку ХХ стагоддзя. Яна трохі пазнейшая за дыптыхі, але не больш чым на 50 гадоў. Форма яе такая ж вузкая і падліненая, і прадстаўляе тыя ж элементы, згрупаваныя тым жа чынам. І ўсё ж яна хрысціянская. На ёй Святы Пётр трымае крыж у форме жэзла, ён займае месца консула і выяўлены на першым плане ў паўкруглай зале. Над ім выяўлены Хрыстос (на месцы імператара), Дзева Марыя (на месцы імперыятрыцы) і яшчэ адзін апостал, верагодна, што гэта Святы Ян.







All the contents on this site are copyrighted ©.