2007-05-29 14:01:17

Maстак Мікола Купава з выставай ў Нью Ёрку



3 чэрвеня ў Беларускім музэі ў Нью-Ёрку адчыняецца пэрсанальная выстава мастака Міколы Купавы. На выставе будуць прадстаўленыя працы, прысьвечаныя 125-годзьдзю з дня нараджэньня клясыкаў беларускай літаратуры Якуба Коласа й Янкі Купалы.
Гледачам будзе прапанаваная падборка графічных працаў, зьвязаная з жыцьцём і творчасьцю беларускіх песьняроў - гэта гравюры, літаграфіі з выявамі краявідаў вёсак Вязынка, Акінчыцы, Смольня, Віленскай чыгуначнай калёніі, дзе быў дом нявесты Коласа, Мікалаеўскай карчмы, дому Коласа ў Менску ды іншыя працы.
Урачыстае адкрыцьцё выставы й сустрэча з мастаком адбудзецца ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў нью-ёрскім Брукліне. Экспазыцыя будз працаваць да 5 ліпеня.










All the contents on this site are copyrighted ©.