2007-05-28 15:18:50

Свяцейшы Айцец узнагародзiў Пасла Грузii пры Апостальскай сталiцы.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° ўручыў вышейшую ўзнагароду Апостальскай сталiцы – медаль “Вялiкага Крыжа” – паслу Грузii пры Ватыкане, сп. Кетэван Багратiон-Мухранелi. Гэта узнагарода, якая выдаецца з ХVI° стагоддзя, надаецца асобам, якiя асаблiва адметным чынам супрацоўнiчалi са Святым Пасадам.
Сп. Кетэван Багратiон-Мухранелi была назначана паслом Грузii пры Ватыкане ў кастрычнiку 2004 года. У 1991 годзе яна заснавала ў Рыме грузiнскую асацыяцыю “Шчыт св.Рыгора”, якую ўзначальвае i зараз.







All the contents on this site are copyrighted ©.