2007-05-28 14:38:16

Дні памяці ахвяраў таталітарызму



У Горадні 26-29 траўня пройдуць мерапрыемствы, прысьвечаныя Дням памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі.
Штодня ў касцёлах і цэрквах горада будуць адбывацца набажэнствы памяці ахвяраў таталітарызму.
У панядзелак з удзелам грамадзкасьці горада й сяброў Гарадзенскай абласной асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій адбудзецца круглы стол на тэму “Ад беларусізацыі да Курапатаў”. Круглы стол пройдзе ў памяшканьні Гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня “Таварыства Беларускай Школы”.
Штодня падчас правядзеньня Дзён памяці ахвяраў удзельнікі мерапрыемстваў будуць запальваць свечкі ў месцах, звязаных з злачынствамі таталітарных рэжымаў.
Мерапрыемствы праводзяцца ў межах году памяці, прысвечанага ахвярам палітычнага тэрору. Сёлета адзначаецца сумны юбілей – 70 гадоў таму ў 1937 годзе сталінскія рэпрэсіі дасягнулі піка. Беларуская дзяржава адмовілася стварыць аргкамітэт, каб годна ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму.
Арганізатарамі Гарадзенскіх Дзён памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Беларусі выступілі мясцовыя актывісты ”Руху За Свабоду”.














All the contents on this site are copyrighted ©.