2007-05-26 10:21:47

Свяцейшы Айцец зрабiў падарунак Украiнскаму каталiцкаму унiверсiтэту.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° перадаў 100.000 еўра на будаўнiцтва студэнцкага гарадка Украiнскага каталiцкага унiверсiтэта ў Львове.
Гэтыя грошы Свяцейшы Айцец узяў з асабiстых сродкаў, атрыманых iм у падарунак на сваё 80-годдзе.
У комплекс студэнцкага гарадка, згодна праекту, уключаны храм, музей, цэнтр для канфярэнцый, акадымiчныя будынкi, iнтэрнат для навучэнцаў i гасцiнiца.
Па меркаванню рэктара навучальнай установы а. Барыса Гудзяка, студэнцкi гарадок “павiнен зрабiцца кузняй духоўнага i iнтэлектуальнага жыцця не толькi Львова, але i ўсёй Украiны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.