2007-05-25 15:21:32

З нагоды свята святых Кiрылы i Мятода Папа прыняў балгарскую дэлегацыю.


Святкаваннi па ўшанаванню памяцi аб святых Кiрыле i Мятоду, па Юлiянскаму календару гэта свята адзначаецца 24 траўня, былi нагодай для прыбыцця да Свяцейшага Айца балгарскай дэлегацыi, у склад якой увайшлi прадстаўнiкi цывiльных i царкоўных уладаў краiны, сярод якiх галава парламента, члены ўраду, прадстаўнiкi Балгарскай Праваслаўнай Царквы i Балгарскай Каталiцкай Царквы.
Балгарыя можа разлiчваць на “сяброўскую ўвагу” Святога Пасада на ўзятым ёю шляху “да поўнай iнтэграцыi з iншымi еўрапейскiмi народамi”, - заявiў Бенедыкт XVI° пад час сустрэчы з членамi дэлегацыi, якiя пажадалi гэтым вiзiтам у Ватыкан падкрэслiць свае хрысцiянскiя каранi.
Пад час аудыенцыi Папа прыпомнiў як народ Балгарыi здабыў Эвангельле - “крынiцу вартасцяў, здольных ўзмоцнiць культуру i самасвядомасць народа”. Менавiта таму, зазначыў Свяцейшы Айцец, навучанне святых Кiрылы i Мятода i сёння застаецца вельмi актуальным i неабходным, бо яны здолiлi змянiць духоўнае аблiчча балгарскага народа i такiм чынам далучылi яго да культурных традыцый еўрапейскiх народаў.
З нагоды свята святых Кiрылы i Мятода Папа прыняў таксама i дэлегацыю з Македонii. Пад час спаткання з македонцамi Бенедыкт XVI° зазначыў: “Сардэчна дзякую вас за вашу здольнасць захоўваць спадчыну вашых двух святых Заступнiкаў такiм чынам, што як у цывiльным, так i ў рэлiгiйным сэнсах, гэта спадчына можа быць пачута i захавана”.







All the contents on this site are copyrighted ©.