2007-05-24 13:45:44

У лiтоускую сталiцу прыбылi рэшткi св. Тэрэзы з Лiз'е.


Тысячы людзей 18 траўня спаткалi на плошчы Лукiшкес упершыню прыбыўшыя ў лiтоўскую сталiцу рэшткi святой Тэрэзы Немаўляткi Езуса.
Рэлiквii св. Тэрэзы з Лiз’е былi ўрачыста прывезены ў катэдру Вiльнюса, дзе iх сустрэў арцыбiскуп кардынал Бачкiс, якi правёў з гэтай нагоды ўрачыстую Богаслужбу.
Некалькi дзён людзi будуць малiцца каля рэшткаў святой за семьi, духоўных айцоў, законнiкаў i настаўнiкаў. Потым рэшткi св.Тэрэзы накiруюцца па розных касцёлах Лiтвы. Да 1 лiпеня яны пабываюць у многiх катэдрах краiны, кляштарах, духоўных цэнтрах, вязнiцах i шпiталях.







All the contents on this site are copyrighted ©.