2007-05-24 13:32:42

60-ці годдзе "Пакс Романа"


Узьнікла яна як адказ каталіцкай інтэлігенцыі на неабходнасьць ствараньня культуры міру пасьля двух сусьветных войнаў. Фэдэрацыя “Пакс Романа” засяроджвае сёньня больш за 50-т таварыстваў і рухаў каталіцкіх інтэлектуалістаў з 80-ці краін сьвету. Мае прадстаўніцтва пры ААН, ЮНЭСКА і Радзе Эўропы.
З нагоды свайго 60-ці годдзя “Пакс Романа” зарганізавала ў днях 21-22 мая у Рыме на Унівэрсытэце Аўгустінянум кангрэс на тэму: “Апостальская Сталіца- іншае аблічча глабалізацыі”. Сярод удзельнікаў кангрэсу быў , між іншым, кардынал Рэнато Мартіно. Старшыня Папскае Рады “Юстыцыя эт Пакс” прадставіў на Кангрэсе этычныя аспэкты экалогіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.