2007-05-23 15:01:31

Расейскiя пiлiгрымы наведалi магiлу св. Мiкалая Угоднiка ў Бары.


У вядомы iтальянскi горад Бары, што знаходзiцца на поўднi краiны, прыбылi тысячы пiлiгрымаў з Расii, каб ўшанаваць рэшткi святога Мiкалая, якiя знаходзяцца ў крыпце мясцовага каталiцкага касцёла.
Напярэдаднi ў рускай царкве г.Бары прайшла святочная Богаслужба. Яе ўзначалiў архiепiскап Мардоўскi i Саранскi Варсанофiй, якi спецыяльна для гэтага прыбыў у Iталiю.
Боская лiтургiя у праваслаўнай традыцыi адбылася 22 траўня перад труной св.Мiкалая ў каталiцкiм касцёле г.Бары.
У 1087 годзе гандляры гэтага iтальянскага горада прывезлi рэшткi св. Мiкалая з горада Мiры Лiкiйскiя, якi знаходзiўся на тэрыторыi сучаснай Турцыi. Яны тлумачылi гэта жаданнем выратаваць хрысцiянскую святыню ад знiшчэння туркамi-мусульманамi, якiя ў той час авалодалi Малой Азiяй.
Урачыстасць перанясення рэшткаў Мiкалая Угоднiка ў касцёл св.Стэфана горада Бары суправаджалася шматлiкiмi аздараўленнямi хворых. А праз год у горадзе спецыяльна быў пабудаваны касцёл у iмя св. Мiкалая, якi асвяцiў Свяцейшы Айцец Урбан II°.
Хрысцiяне вераць, што i сёння св.Мiкалай здзяйсняе мноства цудаў тым, што моляцца да яго. Акрамя таго, ён лiчыцца заступнiкам падарожнiкаў. Штогод у Бары прыязджаюць тысячы вернiкаў, у тым лiку з былога Савецкага Саюза, каб пакланiцца рэшткам св. Мiкалая. Асаблiва многа бывае паломнiкаў 22 траўня – у свята перанясення рэшткаў св. Мiкалая з Мiр Лiкiйскiх у Бары, устаноўленага яшчэ ў ХI° стагоддзi.







All the contents on this site are copyrighted ©.