2007-05-22 14:28:37

Статыстычныя дадзеныя аб католiках у Кiтаi.


На сёняшнi дзень у Кiтаi налiчваецца каля 12 мiльёнаў католiкаў, колькасць якiх у 1949 годзе была толькi 4 мiльёна. Абодзве Каталiцкiя Царквы (падпарадкаваная дзяржаве i якая захавала вернасць Апостальскай сталiцы) маюць 2.500 святароў i 4.800 законнiц, па большасцi гэта людзi маладога ўзросту.
Аб гэтым заявiў прафесар Анджело Ладзаротто з Папскага мiсiянарскага iнстытута, якi з’яўляецца экспертам па праблемах хрысцiянiзацыi сучаснага Кiтая. Сваю заяву iтальянскi навуковец зрабiў пад час канфярэнцыi, якая была прысвечана асобе вядомага iтальянскага езуiта Маттео Рiччi. У Кiтаi цяпер дзейнiчаюць 14 вышейшых духоўных семiнарый, у якiх вучацца 640 семiнарыстаў, але iснуе таксама 10 падпольных семiнарый. У 40 навiцыятах вучацца каля 1.200 будучых законнiц.
Адносiны памiж Каталiцкай Царквой i кiтайскiмi ўладамi наладжваюцца. Нават iдзе гаворка аб тым, што Свяцейшы Айцец накiруе ў Кiтай з нагоды Пасхi спецыяльны лiст, якi з’яўляецца выявай таго, што Апостальскi пасад жадае падтрымлiваць добрыя адносiны з Кiтаем, каб “разам працаваць дзеля дабра кiтайскага народа i мiра ва ўсiм свеце”.







All the contents on this site are copyrighted ©.