2007-05-22 13:50:07

Ватыкан: ўзноўлена перагаворы з Ізраілям


У Ватыкане 21-га мая адбылася другая двухбаковая сустрэча дэлегацый Ватыкану і Ізраіля, пасьля першай таго роду, што адбылася 12-га сакавіка 2002-га году. У выдадзеным пасьля сустрэчы супольным камунікаце чытаем, што перагаворы адбыліся ў вельмі сардэчнай атмасфэры, ўзаемным зразуменьні і добрай волі. Тычыліся праблемы ўвядзеньня ў жыцьцё аднаго з пунктаў асноўнага пагадненьня Апостальскай Сталіцы з Ізраілям, якое было заключана 30-га сьнежня 1993-га году. Падкрэсьлена поступ у перагаворах і выказана надзею, што ў наступных месяцах уздымуцца далейшыя крокі ў гэтым напрамку. Наступная сустрэча мешанай камісіі адбудзецца ў першай палове сьнежня ў Ізраілі. У міжчасе будуць працягвацца перагаворы на “рабочым узроўні”.








All the contents on this site are copyrighted ©.