2007-05-21 16:12:16

Праблемы каталiцкiх школаў у Венгрыi.


“Год за годам вянгерскiя хрысцiяне робяцца ўсё больш шчодрымi ў тым, што тычыцца ахвяраванняў каталiцкiм школам, бо iм таксама ясна, што нашым установам нехапае дзяржаўных датацый”, - заявiў бiскуп Папаi Лайос, адказны за навучальныя ўстановы Бiскупскай канфярэнцыi краiны, у сувязi са штогадовым зборам ахвяраванняў у касцёлах. Гэты збор прайшоў у першы тыдзень Вялiкага Посту. У мiнулым годзе сабраная сума склала 380 000 еўра. Гэта на 16 000 болей за 2005 год. З 1950 да 1990 года, у часы камунiстычнага рэжыму, толькi 8 каталiцкiх школаў былi прызнаныя вянгерскай дзяржавай законным чынам, i гэта на 10 мiльёнаў насельнiцтва, большасць якога складалi католiкi.
Пасля падзення камунiстычнай сiстэмы пачалася рэканструкцыя школ, i сёння Царква узяла на сябе 4% народнай адукацыi, маючы пад сваёй апекай 65 дзiцячых садкоў, 100 пачатковых школ, 56 лiцэяў, 34 тэхнiкума i 54 каледжа. Каталiцкая Царква займаецца таксама iнтэграцыяй цыганоў у вянгерскае грамадства праз адукацыю. Усяго ў каталiцкiх навучальных установах займаецца 65 000 навучэнцаў пад кiраўнiцтвам 5 277 выкладчыкаў, з якiх 212 – святары.







All the contents on this site are copyrighted ©.