2007-05-19 11:19:24

Адкрыцьцё Беларускага Музэя ў Нью Ёрку


25 сакавіка, 89-ую гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, наваствораны Беларускі музей у Нью-Йорку адкрыў першую выставу беларускага сучаснага мастацтва ў ЗША.
У выставе паказаныя працы вядомых беларускіх мастакоў – Уладзіміра Сулкоўскага, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міхаіла Карпука, Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік. Усяго прадстаўлена 34 працы, выкананыя ў розных стылях – ад імпрэсіянізму і рэалізму да абстракцыі і кубізму.
Мэта стварэння музея – захаванне і папулярызацыя беларускага мастацтва ў ЗША, а таксама дапамога мастакам у Беларусі. Плануецца правядзенне не менш чатырох мастацкіх выставаў на год.
Улетку гэтага года плануецца правядзенне персанальнай выставы Міколы Купавы, прысвечанай 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Адміністрацыя музея вельмі ўдзячная радзе Кафедральнага Сабора Св. Кірылы Тураўскага, якая дапамагла вырашыць арганізацыйныя пытанні і выдзеліла памяшканне пад музей.








All the contents on this site are copyrighted ©.