2007-05-18 11:31:22

У Маскве 17 траўня аб'ядналiся РПЦ МП i РПЦЗ.


Акт аб кананiчных зносiнах памiж Рускай Праваслаўнай Царквой МП i Рускай Праваслаўнай Царквой замяжой падпiсаны ў свята Узнясення Панскага у царкве Хрыста Збавiцеля ў расейскай сталiцы. Дакумент падпiсалi Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° i галава РПЦЗ мiтрапалiт Усходне-Амерыканскi i Нью-Йоркскi Лаўр.
Мiтрапалiт Лаўр прыбыў у храм Хрыста Збавiцеля ў 9.15 i быў сустрэты мiтрафорнымi протаiярэямi i мiтрапалiтамi. Мiтрапалiт прайшоў на амвон i паблаславiў прысутных. Праз 15 мiнут пасля яго прыбыў Патрыярх Алексiй II°, якога сустрэлi архiярэi Маскоўскага Патрыярхата i РПЦЗ. Патрыярх прайшоў на амвон, дзе прачытаў малiтву за аб’яднанне Рускай Праваслаўнай Царквы. Потым былi зачытаны рашэннi сiнодаў абодвух Цэркваў, а таксама Акт аб кананiчнай еднасцi. Потым Патрыярх Алексiй II° i мiтрапалiт Лаўр падпiсалi адпаведны акт на амвоне храма Хрыста Збавiцеля.
Напрыканцы цэрымонii, пасля спева рэлiгiйных гiмнаў, Патрыярх Алексiй II° i мiтрапалiт Лаўр звярнулiся да прысутных з пастырскiм словам, выказаўшы радасць у сувязi з аб’яднаннем Рускай Праваслаўнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.