2007-05-16 13:41:46

Каментарый прэс-сакратара Ватыкану з нагоды завершання вiзыту Свяцейшага Айца ў Бразiлiю.


Па словах прэс-сакратара Апостальскай сталiцы, пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° Генеральнай асамблеi Латiнаамерыканскай Бiскупскай канфярэнцыi спалучае духоўнае пасланне з рэчаiснасцю.
Айцец-езуiт Федэрыко Ламбардзi, дырэктар прэс-службы Ватыкана, пракаментаваў прамову Папы на адкрыццi V° Генеральнай асамблеi Бiскупскай канфярэнцыi краiнаў Латiнскай Амерыкi i Карыбскага басейна такiм чынам: “Папа пачаў сваю прамову з абвяшчэння Бога, Якi ёсць Любоў, i разважаў аб жыццi Царквы, у якой гэта абвяшчэнне выконваецца, узрошчваецца i зноў выконваецца”, - адзначыў а.Ламбардзi ў iнтэрв’ю Ватыканскаму радыё. “Прамова Папы – гэта адказ людзям, што задалi яму пытанне аб тым, як Царква будзе рэагаваць на выклiкi аграмаднай несправядлiвасцi i несбалансаванасцi на кантыненте – праблемы, з якiмi мы сутыкалiся ў мiнулым i якiя ўсё яшчэ маюць месца i сёння, часам на аснове розных iдэялогiй, - з аднаго боку, i выклiкi матэрыялiстычнага лiбералiзма i марксiзма – з iншага боку”.
“Папа адказаў глыбока прадуманай прамовай аб падзеле задачаў Царквы, - абвяшчэння Слова Божага, - ад чыста палiтычных задач, ён дакладна паяснiў ролю Царквы ў працэсе перадачы вартасцяў, выказвання рэлiгiйнага погляда на асобу i рэчаiснасць, якi ёсць такiм неабходным”, - адзначыў а.Федэрыко Ламбардзi i прыпомнiў наступныя словы Свяцейшага Айца: “Царква не прыймае непасрэднага ўдзелу ў палiтычным жыццi, але з’яўляецца абаронцай справядлiвасцi i бедных”.
Айцец Ламбардзi таксама падкрэслiў выказванне Бенедыкта XVI° аб патрэбах свецкiх вернiкаў-католiкаў у палiтычным жыццi Латiнскай Амерыкi: “Характэрнай задачай свецкiх ёсць пераўтварэння свету, у стварэннi свету больш справядлiвага, болей гуманнага, здольнага лепей адказваць патрэбам суiснавання ў духу павагi да кожнага, у гармонii i справядлiвасцi для ўсiх членаў грамадства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.