2007-05-16 13:42:21

Брытанскiя бiскупы просяць медыкаў з павагай ставiцца да духоўных патрэбаў католiкаў.


Сярод брытанскiх медыкаў распаўсюджаны спецыяльны iнфарматыўны дакумент аб тым, як ставiцца да хворых католiкаў. Гэта iнiцыятыва належыць Бiскупскай канфярэнцыi Аб’яднанага Каралеўства. У iм да ведама медыкаў (атэiстаў цi некатолiкаў) даводзiцца, што католiкi маюць спецыфiчныя духоўныя патрэбы. У Вялiкабрытанii жывуць толькi 5 млн католiкаў, таму просьба вернiка, напрыклад, аб споведзi можа быць прынята неадэкватным чынам цi не будзе зразумелай.
Брашура “Як лячыць пацыентаў-католiкаў” мае 16 старонак. Медычны персанал усiх узроўняў iнфармуецца аб тым, чаму католiкi ўжываюць спецыфiчныя рэлiгiйныя знакi, чаму просяць аб спатканнi са святаром, калi хварэюць, i тлумачыцца сэнс Таямнiцы споведзi i саборвання. Каталiцкая Царква з’яўляецца першай хрысцiянскай дэнамiнацыяй, якая надрукавала падобнае выданне для медыкаў з мэтай пазбегнуць магчымых непаразуменняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.