2007-05-16 12:51:34

Апарэсіда ( Бразылія): салідарнасьць Эўропы з Лацінскаю Амэрыкаю



Салідарнасьць нашага кантынэнту з Лацінскаю Амэрыкаю выказаў ў часе прац лацінаамэрыканскіх біскупаў,( што праходзяць як вядома ў Апарэсідзе) старшыня Рады Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Эўропы, кардынал Пэтэр Эрдо.
Справа тут не ідзе пра агульначалавечую салідарнасьць, якая важная і патрэбная, але пра асаблівыя рацыі, якія нас спалучаюць. Эўропа гэта паняцьце культурнае, а эўрапэйская культура абапіраецца на хрысьціянстве, на юдэяхрысьціянскай спадчыне. Культурная прастора Эўропы не канчаецца на Уралі, а расьцягваецца аж па Владывасток. Цэлая Расія належыць да нашае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў. Хрысьціянства мае рашучую ролю ў сьвядомасьці быця жыхаром Эўропы- падкрэсьліў кардынал Эрдо’.
У сваім выступленьні на канфэрэнцыі ў Апарэсідзе прымас Венгрыі зьвярнуў таксама ўвагу на перажываны ў Эўропе дэмаграфічны крызіс. Падкрэсьліў, што хрысьціянскім абавязкам ёсьць ахова жыцьця, салідарная дапамога мацерам і сем”ям, якія перажываюць цяжкасьці. Кардынал Эрдо’ падзяліўся з лацінаамэрыканскімі біскупамі дасьведчаньнем нашае часткі кантынэнту. Яна зазнала трагічныя вынікі ідэалогіі нацызму і камунізму. Таксама пасьля павароту да рыначнае эканомікі выступаюць тут новыя формы грамадзкае несправядлівасьці- сказаў венгерскі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.