2007-05-15 13:37:35

Шчырая павага да годнасці жанчын - вось адна з прыарытэтных задач грамадстваў. Так акрэсліў актуальны накірунак прадстаўнік Ватыкана пры ЮНЭСКА.


Монсиньёр Франко Фола, пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН, выступиў з такой заяваю з нагоды складання стратэгічных планаў Камітэта Юнэска на 2008- 2013 гг. Святар звярнуў увагу на тое, што без рэальнага садзейнічання павазе да жанчыны і далучэння яе да жыцця грамадстваў на ўсіх узроўнях пры усведамленні адказнасці такога ўдзелу не можна казаць аб рэальным сацыяльным развіцці чалавецтва. Пралат прыпомніў прысутным аб сёлетнім лісце Папы Бенедыкта 16 на Сусветны дзень міра, дзе між іншым гаворыцца. што няроўнасць між мужчынамі і жанчынамі ў сучасным свеце ўплывае на сацыяльныя канфлікты. Монс. Фолла зазначыў, што Ватыкан на заканадаўчым узроўні прызнае незаменную ролю жанчыны для фармавання моладзі і яе ўплыў на макраэканамічныя сістэмы, ахову жыцця, увагу да праблем міра і братэрскай салідарнасці, стабільнасць жаночай часткі чалавецтва да гуманітарных і маральных каштоўнасцей, якія перадаюцца новым пакаленням, клопат аб сям'і і дзецях, уход за састарэлымі і слабымі, унутранае прыроднае адчуванне справядлівасці. "Усё грамадства павінна прызнаваць жаночы геній"- заключыў монс. Фола, дадаўшы, што пры большай ацэнцы асаблівага жаночага паклікання карысць будзе для усяго чалавечага зграмаджання.







All the contents on this site are copyrighted ©.