2007-05-15 13:40:46

У Маскве прайшла канфярэнцыя прысвячаная 90 гадавiне з'яўленняў Багародзiцы ў Фатыме (Партугалiя).


Пераасэнсаваць усе iсцiны Фатымскага паслання ў святле выклiкаў сучаснасцi заклiкаў арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, выступаючы на канфярэнцыi, якая была прысвячана 90-годдзю фатымскiх з’яўленняў. Мiжнародны юбiлейны форум “Пакайцеся i верце ў Эвангелле” прайшоў 12-13 траўня ў Маскве, у катэдры Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi.
Вядома, што Мацi Божая, якая шматкротна з’яўлялася тром партугальскiм дзеткам у Фатыме ў 1917 годзе, асаблiвую ўвагу выявiла да Расii. Прыпамiнаючы гэтыя з’яўленнi, галава арцыдыяцэзii Мацi Божай з цэнтрам у Маскве, адзначыў, што Найсвяцейшая Панна Марыя папярэдзiла Расiю аб пагражаючых ёй будучых небяспеках. “На жаль словы Марыi не былi прынятыя, i здарылася тое, аб чым Яна папярэджвала: тры пакаленнi расiянаў жылi ва ўмовах ганенняў на Царкву, знявагi да свабоды i праў чалавека. Больш таго, вiрус атэiзма i таталетарызма перакiнуўся на многiя iншыя краiны”, - зазначыў арцыбiскуп Кандрусевiч. “Наш час, - зазначыў ён, - гэта час для рэалiзацыi надзеi на звяртанне Расii да Бога”.
Справа ў тым, што пад час аднаго са сваiх фатымскiх з’яўленняў Мадонна дала Расii “запавет звароту”, аднак гэта прадказанне “часам памылкова iнтэрпрытуецца як прыняцце каталiцтва”. “Гэта абсалютна няверна. Марыя гаварыла аб навярненнi Расii ў вогуле”, - падкрэслiў монс. Кандрусевiч, i паяснiў: “Расiя – гэта перад усiм праваслаўная краiна, i менавiта РПЦ мае адказнасць за працэс навярнення”. Ад iмя расiйскiх католiкаў мiтрапалiт дадаў: “Мы, католiкi, заклiканы разам з праваслаўнымi братамi прыймаць удзел у гэтым працэсе, дапамагаць адзiн аднаму, працягваючы цвёрда захоўваць навуку Каталiцкай Царквы аб тым, што празелiтызм абсалютна не павiнен ужывацца i не можа быць стратэгiяй развiцця нашых структураў не ў Расii, не ў iншых краiнах свету”. Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, паведамляючы аб сваiх асабiстых спатканнях з сястрой Люсiей (яна была старэйшай з трох дзетак), адзначыў: “У кастрычнiку 1991 года яна прасiла малiцца аб развiццi дыялога з РПЦ, якому надавала асаблiвае значэнне. Усё гэта значыць, што сёлятнi 90 юбiлей фатiмскiх з’яўленняў мае таксама i экуменiчны характар, тым болей, што перад выклiкамi сучаснага свету мы з братамi-праваслаўнымi з’яўляемся хаўруснiкамi, бо па асноўнаму спектру сучасных праблем нашы пазыцыi вельмi блiзкiя, мы аднолькава заклапочаны захаваннем маральных вартасцяў i ствараем будучыню на iх фундаменте”, - зазначыў арцыбiскуп.







All the contents on this site are copyrighted ©.