“Шатанскiя секты i iншыя з’явы, злучаныя са светам акультызму трывала павялiчваюцца
прыносячы вялiкую заклапочанасць нашаму грамадству. Драматычныя падзеi, злучаныя са
справай арганiзацыi “Бестыi Шатана”, абуджаюць у нашым сумленнi пачуццi несправядлiвасцi
i разгубленасцi ў якiх знаходзяцца сучасныя маладыя людзi”, - сказаў дон Орестэ Бенцы,
заснавальнiк Асацыяцыi iмя “Яна XXIII°”, адкрываючы 14 траўня ў iтальянскiм горадзе
Анкона працу канфярэнцыi на тэму “Феномен сектаў”. “Нашы непаўнагадовыя, пазбаўленыя
надзейных арыенцiраў i губляючы пазiтыўныя ўзоры, - зазначыў святар, - падпадаюць
пад уплыў тых, што здольныя манiпуляваць розумам i сумленнем больш слабых асобаў,
даводзячы iх нават да здзяйснення цяжкiх i жорсткiх злачынстваў”. На думку а.Орестэ
шатанства сёння ўваходзiць у наша грамадства “не толькi праз арганiзаваныя групы,
але i праз асобных людзей, якiя могуць наследаваць мэты, пажаданыя сектамi. Вялiкай
памылкай з’яўляецца спроба рэлатiўнага стаўлення да гэтай з’явы бо такiя паводзiны
палягчаюць дзейнасць сектантаў i спрыяюць павялiчэнню акультызма”.