2007-05-14 16:18:41

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


266 Уласнай працай i працавiтаюсцю чалавек, якi мае дачыненне да боскага майстэрства i боскай мудрасцi, робiць яшчэ больш дасканалым створаны свет, космас, ужо ўпарадкаваны Айцом; абуджае тыя сацыяльныя, грамадскiя сiлы, якiя iдуць на карысць агульнага дабра, - перад усiм дзеля тых, што маюць найбольшую патрэбу. Чалавечая праца, падпарадкаваная любовi, робiцца магчымасцю для сузiрання, пераўтвараецца ў пакорлiвую i трывалую малiтву, у аскезу, у надзею на апошнi дзень: “У гэтым найвышейшым бачаннi працы, пакаранне i адначасова ўзнагарода за чалавечую дзейнасць, уключае i iншы аспект, па сваёй сутнасцi рэлiгiйны, якi быў удала выказаны ў бенедыктынскай формуле “ora et labora” (малiсь i працуй). Рэлiгiйная складаючая надае чалавечай працы духоўнасць, якая ажыўляе i адкупляе. Падобная лучнасць памiж працай i рэлiгiйнай дзейнасцю адлюстроўвае таямнiчы, але рэальны саюз памiж чалавечым дзеяннем i правiдэнцыяльлным дзеяннем Божым.
II. Прароцкая вартасць энцыклiкi “Rerum novarum”.
267 Ход гiсторыi адзначаны глыбокiмi пераўтварэннямi i натхняючымi асягненнямi працы, але i эксплуатацыяй мноства людзей працы, якiя пагарджаюць iх годнасць. Прамысловая рэвалюцыя зрабiла Царкве сурьёзны выклiк, на якi сацыяльная навука Царквы адказала з прарочай сiлай, сцвярджаючы прынцыпы ў падтрымку чалавека, якi працуе, i яго праў – прынцыпы, якiя маюць сiлу для ўсiх i заўсёды застаюцца актуальнымi.
Стагоддзямi Царква была звернута да грамадства аграрнага тыпу, падпарадкаванага рэгулярным i цыклiчным рытмам; цяпер трэба абвяшчаць Эвангелле i жыць у новым ареопаге, у сярэдзiне падзей больш дынамiчнага грамадства з улiкам складанасцi новых з’яў i трансфармацый, якiя зрабiла новая тэхнiка. У цэнтр пастырскага клопату Царквы ўсё настойлiвей ставiцца пытанне, цi праблема эксплуатацыi працуючых, якое паходзiць з новай, прамысловасцi, арганiзацыi працы па капiталiстычнам нормам, i не меньш сурь’ёзная праблема iдэалагiчнага выкарыстання сацыялiстамi i камунiстамi справядлiвых патрабаванняў, якiя прапануе свет працы. На гэтым гiстарычным фоне разгортваюцца разважаннi i асцярогi энцыклiкi “Rerum novarum” Папы Льва XIII°.
268 “Rerum novarum” гэта, перад усiм , гарачае выступленне ў абарону годнасцi людзей працы, дзеля сцверджання якога ёсць важнымi права на ўласнасць, прынцып супрацоўнiцтва памiж класамi, правы слабых i бедных, абавязкi тых, што працуюць i тых, што даюць працу, правы аб’ядноўвацца ў асацыяцыi.
Напрамакi думак, пададзеных у Энцыклiцы, умацавалi iмкненне ажыўляць у хрысцiянскiм духу сацыяльнае жыццё якое выявiлася ў зараджэннi i кансалiдацыi шматлiкiх iнiцыятыў, якiя маюць вагу ў грамадскiм сэнсе: гэта аб’яднаннi i цэнтры сацыяльных даследванняў, асацыяцыi, суполкi працоўных, прафсаюзы, кааператывы, сельскагаспадарчыя банкi, забяспечэнне i дапамога. Усё гэта надало значны iмпульс разпрацоўцы працоўнага законадаўства, якое баронiць працоўных, перад усiм дзяцей i жанчын, развiццю адукацыi, падвышэнню аплаты i палепшанню гiгiенiчных умоў працы.
269 Пачынаючы з Rerum novarum”, Царква ўжо не спыняла разглядаць праблемы працы ў рамках сацыяльнага пытання, якое паступова набыло сусветныя памеры. Энцыклiка “Laborem exercens” узбагачвае персаналiстычнае бачанне працы, характэрнае для папярэднiх сацыяльных дакументаў, указваючы на неабходнасць паглыбляць зразуменне сэнсаў i задач, злучаных з працай, з улiкам таго факта, што “трывала ўзнiкаюць новыя праблемы i пытаннi, новыя надзеi, але таксама i небяспекi i пагрозы, злучаныя з фундаментальнай асновай iснавання чалавека. Дзякуючы штодзённай працы будуецца жыццё чалавека, у працы яно набывае сваю асаблiвую годнасць. Але працы належыць таксама i трывалая мера чалавечага напружання, пакутаў, згубаў i несправядлiвасцi, якiя глыбока ўкарэнiлiся ў сацыяльным жыццi, у сярэдзiне асобных нацый i на мiжнародным узроўнi. Бо праца, “асноўны ключ” да ўсяго сацыяльнага пытання, ахоплiвае не толькi эканамiчнае, але таксама культурнае i маральнае развiццё асобы, сямьi, грамадства i ўсяго чалавечага рода.
III. Годнасць працы
а) Суб’ектыўнае i аб’ектыўнае вымярэнне працы
270 Праца чалавека мае падвойнае вымярэнне: аб’ектыўнае i суб’ектыўнае. У аб’ектыўным сэнсе праца – гэта комплекс дзеянняў, рэсурсаў, прыладаў i тэхналогiй, якiмi чалавек карыстаецца, каб нешта ствараць, панаваць над зямлёй, па словах Кнiгi Быцця. Праца ў суб’ектыўным сэнсе – гэта дзейнасць чалавека як дынамiчнай iстоты, здольнай здзяйсняць розныя дзеяннi, якiя маюць дачыненне да працоўнага працэсу i адпавядаюць асабiстаму паклiканню чалавека: “Чалавек павiнен панаваць на зямле, бо ён – “вобраз Божы” -, значыць асоба, суб’ект, здольны паступова i разумна дзейнiчаць i распараджацца сабой i iмкнецца рэалiзаваць сябе. Такiм чынам, чалавек як асоба ёсць суб’ектам працы.
Аб’ектыўнае вымярэнне працы складае кон’юнктурны аспект чалавечай дзейнасцi: яго формы няспынна змяняюцца разам са зменай тэхнiчных, культурных, сацыяльных i палiтычных умоў. Суб’ектыўнае ж вымярэнне працы ёсць стабiльным, бо не залежыць ад таго, што канкрэтна робiць чалавек i не ад таго тыпу дзейнасцi, якiм ён займаецца, але залежыць выключна ад годнасцi чалавека як асобы. Гэта мае рашаючую ролю як для зразумення таго, на чым, у вынiку, заснавана вартасць i годнасць працы, а таксама i арганiзацыя эканамiчных i сацыяльных сiстэм, у якiх захоўваюцца права чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.