2007-05-14 16:27:02

Становiшча ўцекачоў у Судане.


Ад пачатку бягучага года каля 9 тысяч уцекачоў атрымалi магчымасць вярнуцца ў паўднёвую частку Судану дзякуючы адпаведнаму плану, разпрацаванаму ААН, ураду краiны i рэгiянальнымi ўладамi. Дзякуючы заключэнню ў 2005 годзе мiра памiж паўночнай i паўднёвай часткамi Судана, раней на згаданую тэрыторыю ўжо вярнулася каля 950 тысяч уцекачоў, якiя атрымалi магчымасць зноў жыць у сваiх родных мясцiнах.
На пачатку сакавiка Вышейшы Камiсарыят ААН да спраў уцекачоў папрасiў выдаткаваць 56 млн. даляраў, каб даць магчымасць дапамагчы вярнуцца на родную зямлю iншым 125 тысячам суданцам. Гэтыя грошы будуць ужыты для жыццёва неабходных рэчаў, а таксама для адбудовы школ i шпiталяў, якiя былi разбураныя пад час вайны.
На сёняшнi дзень агульны лiк уцекачоў суданцаў, якiя знаходзяцца ў розных месцах Афрыкi складае амаль 4,5 млн.







All the contents on this site are copyrighted ©.