2007-05-14 10:30:08

Адкрыцьцё 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў


Папа адкрыў у Апарэсідзе працы гэтае Канфэрэнцыі. Першая сэсія пачалася адслужэньнем Вячэрні ў Саборы гораду Апарэсіда, перад якой таго самага дня Сьвяцейшы Айцец адслужыў Сьвятую Імшу. Бэнэдыкта 16 прывітаў кардынал Осса, старшыня Рады Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі.
З адноўленым энтызыязмам мы жадаем узьняць місійную працу, каб несьці імя Хрыста, эвангэлізаваць убогіх, сьляпых і ўвязьненых ды абвяшчацьДобрую Навіну, як вызваленьне з граху і яго сур”ёзных вынікаў, як абьяцаньне поўні жыцьця, як пагоднасьць духа, міру і надзеі. Жадаем быць заўсёды пастырамі паводле сэрца Хрыста на тое, каб адкрыліся сэрцы і розумы, радасьці і надзеі, памылкі і бедсьвы перад Тым, які ёсьць Дарогаю, Праўдаю і Жыцьцём для нашых народаў і цэлага сьвету.- сказаў кардынал Осса.
У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць дэлегаты з 22–х краінаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў. У сваёй прамове да іх Папа прыпомніў, між іншым, зьмены якія зайшлі ў Лацінскай Амэрыцы у апошніх гадах. Указаў на глабалізацыю, якая каб не быць кіраванаю толькі імкненьнем да прыбытку, але сапраўды служыць чалавеку, мусіць быць кіраваная этыкаю. Зьвярнуў увагу на грамадзкую неспаравядлівасьць, блудныя ідэалогіі, паслабленьне хрысьціянскага жыцьця. Канфэрэнцыя мае даць указаньні на развязку гэтых праблем, ставячы як прыярытэт веру ў Хрыста і жыцьцё ў Ім- працягваў Папа.
Ці гэты прыярытэт то не ўцёк у рэлігійны ідывідуалізм, пакіненьне эканамічных, палітычных, грамадзкіх праблемаў Лацінскае Амэрыкі і цэлага сьвету? Ці гэта не ўцёк ад рэчаінасьці ў сьвет духа?- запытаўся Сьвяцейшы Айцец. На гэта мы можам адказаць іншым пытаньнем: чым ёсьць “рэальнасьць?”. Што рэальнае? Ці “рэальнасьцю” ёсьць толькі матарыяльныя дабра, грамадзкія, эканамічныя і палітычныя праблемы? У гэтым менавіта заключаецца памылка накірункаў, якія дамінавалі ў апошнім стагоддзі. Зьнішчальная памылка, на што паказваюць вынікі як марксістоўскае сыстэмы так і капіталістычнае. Яны фальшуюць паняцьце рэчаіснасьці, не прызнаючы асноўнае рэчаіснасьці, якою зьяўляецца Бог. Хто адракаецца ад Бога- сказаў на заканчэньне Папа- фальшуе паняцьце “рэчаіснасьці” і ў выніку дае дэструктыўныя прапановы. Толькі той, хто ведае Бога, знае рэчаіснасьць, можа на яе адказаць уласьціва, сапраўды па-чалавечаму. Праўду гэтага сьцвярджэньня ясна пацьвярджае няўдача вялікіх сыстэмаў, якія адкідаюць Бога ад сябе”. Касьцёл як цэласьць не можа ангажавацца непасрэдна ў партыйныя палітычныя інтарэсы.
Багатая ў зьмест прамова Папы шмат разоў была перарываная воплескамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.