2007-05-13 13:00:33

Апарэсіда: Ружанцовая Малітва з Папам Бэнэдыктам 16


Здарэньнем суботняга вечару паломніцтва Папы у Бразылію была сустрэча на ружанцовай малітве са сьвятарамі, пасьвячанымі асобамі, сэмінарыстамі і дыяканамі Бразыліі. Адбылася яна ўнутры нацыянальнае марыймае сьвятыні ў Апарэсідзе, калі на Беларусі была поўнач. На пачатку Літургіі Бэнэдыкт 16 ахвяраваў Марыі залатую розу, што сабраныя прынялі з вялікім энтызызмам.
Сьвятыня ў Апарэсідзе гэта найбольшая марыйная базыліка сьвету ды адначасна нязвычайнае месца культу. Толькі ў мінулым годзе сюды прыбыло больш за 8-м мільёнаў вернікаў. Апарэсіда горад адкрыты на пілігрымаў.
Учарашняга вечару Базыліка зьмясьціла больш за 35-ць тысяч удзельнікаў сустрэчы. Пасьля прывітаньня Папы ардынарыям гэтае сьвятыні, арцыбіскупам Ассісам, адгаворана хвалебныя таямніцы.
Сьвяцейшы Айцец прамаўляючы пасьля Ружанцовае Малітвы падкрэсьліў значэньне, якое мае пачуцьцё прыналежнасьці да Каталіцкага Касьцёлу. Спаслаўся пры гэтым да 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў, якой працы адкрые сёньня а гадзіне 22-й менскага часу, менавіта ў гэтай самай сьвятыні.
У Каталіцкім Касьцёле мы маем усё тое- сказаў Папа- што добрае, што дае бясьпеку і радасьць. Хто поўнасьцю прыймае Хрыста як Дарогу, Праўду і Жыцьцё, мае запэўнены мір і шчасьце ў тым і ў будучым жыцьці. Дзеля гэтага Папа прыбыў тут, каб памаліцца і вызнаць разам з вамі- зьвярнуўся Бэнэдыкт 16 да прысутных- варта быць верным, варта быць стойкім у сваёй веры. Аднак пасьлядоўная вера патрабуе таксама саліднай дактрынальнай і духоўнай фармацыі. Такім чынам узносіцца ўклад ў пабудову справядлівага грамадзтва, больш чалавечага і хрысьціянскага- сказаў на заканчэньне сустрэчы Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.