2007-05-12 08:52:09

Cустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з бразылійскімі біскупамі


У пятніцу 11-га мая, а гадзіне 22-й паводле менскага часу Папа сустрэўся з бразылійскімі біскупамі ў Саборы “да Сэ” (Дабравешчаньня) ў Сан Паўло. Было прысутных каля 430-ці біскупаў.
“Вітаем у Табе пастыра Касьцёла, які прыбывае ажывіць нашу веру, ўказаць дарагі еднасьці. Мы пацьвярджаем нашую паслухмянасьць і вернасьць”- гаварыў у прывітальным слове новы старшыня Каталіцкага Эпіскапату Бразыліі арцыбіскуп Роха. У імені цэлага Эпіскапату падзякаваў Папе за кананізацыю Сьвятога Айца Гальвао
У сваёй прамове да біскупаў Сьвяцейшы Айцец сказаў наступнае: “Там дзе ня ведаецца Бога ані Яго волі- нехапае таго, што істотнае для развязкі грамадзкіх і палітычных праблемаў. У грамадзкім жыцьці здараюцца моманты трывожнага замяшаньня. Атакуецца сьвятасьць сям”і і шлюбнага саюзу. У імені права да індывідуальнай свабоды апраўдываюцца злачынствы супраць жыцьця. Парушаецца годнасьць чалавечае істоты. Пашыраюцца разводы і свабодныя саюзы.- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
На думку Бэнэдыкта 16 галоўнаю прычынаю адыходу многіх бразылійскіх католікаў ад Каталіцкага Касьцёла ёсьць недахоп уласьцівае эвангэлізацыі. Яна павінна засяроджвацца на Хрысьце і Касьцёле. Найбольш падатлівымі на празэлітызм сэктаў ці пакусаў агнастыцызму, рэлятывізму і лаіцызму ёсьць ахрышчаныя асобы, якія не атрымалі раней добрай эвангэлізацыі. Яны патрабуюць пастаяннай катэхізацыі.
Мы Пастыры Касьцёла- зьвярнуўся Сьвяцейшы Айцец да бразылійскіх біскупаў- з огляду на прынятыя абавязкі як наступнікі Апосталаў, маем быць вернымі Божымі Слугамі. Не можам паменшываць яго значэньня ані падвяргацца закалотам адносна даручанай нам місіі. Не хопіць ацэньваць рэчаіснасьць, выходзячы ад асабістае веры. Мы мусім дзейнічаць з Эвангэльлем у руцэ, укаранёныя ў Апостальскай Традыцыі.
Далей ў сваёй прамове Папа ўзьняў таксама праблему экумэнізму: “Экумэнізм, значыць імкненьне да адзінства хрысьціян, зьяўляецца што-раз больш сьпешным заданьнем Каталіцкага Касьцёла. У абліччы ўзьніканьня новых рэлігійных групаў ды асабліва агрэсіўнага празэлітызму, экумэнічнае заданьне не ёсьць лёгкаю працаю. Патрабуе добрае гістарычнае і дактрынальнае фармацыі. Ніваю супрацоўніцтва павінна быць абарона маральных вартасьцяў, перадаваных у біблійнай традыцыі насуперак іхняга нішчэньня ў рэлятывістычнай культуры спажывецтва.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа зьвярнуў увагу на праблему грамадзкае няроўнасьці ў Бразыліі. Трэба фармаваць палітыкаў і цэлае грамадзтва да поўнага ўздыманьня ўласнае адказнасьці ды салідарнага аблічча эканоміі. Неабходным зьяўляецца фармаваньне палітыкаў і прадпрыймальнікаў у духу праўды і сумленнасьці—сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне сустрэчы Папа сам індывідуальна прывітаў прысутных кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.