2007-05-11 16:18:31

У Ватыканскай бiблiятэке будзе зроблены рамонт.


Ватыканская бiблiятэка зачынiцца 14 лiпеня 2007 года, i наведвальнiкi не будуць мець магчымасцi працаваць у ёй да верасня 2010 года.
Прэфект бiблiятэкi, монс. Рафаэле Фарына, паяснiў, што нават новае падземнае сховiшча, пабудаванае 25 гадоў таму, патрабуе палепшанне сiстэм кандэнцыянавання i супрацьпажарнай бяспекi, а ў старых памешканнях неабходна перарабiць падлогу, столi i змянiць стэлажы.
У бiблiятэцы Ватыкана захоўваецца больш за мiльён друкаваных выданняў i 75 тысяч манускрыптаў.
У перыяд рамонту да пэўнай часткi архiва доступ навукоўцаў усё ж будзе адкрыты.








All the contents on this site are copyrighted ©.