2007-05-11 16:01:57

Трэці дзень Апостальскага Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Бразылію


У пятніцу 11-га мая, раніцай, паводле бразылійскага часу, а ў Беларусі была гадзіна 15.30 Сьвяцейшы Айцец прыбыў Кампо дэ Мартэ ў Сан Паўло, дзе ў прысутнасьці амаль мільёна вернікаў адслужыў Сьвятую Імшу, ў часе якой кананізаваў айца Гальвао, які нарадзіўся блізка Сан Паўло ў 1739-м годзе. Гэта першы радавіты Бразыліец, якога Папа паднёс да годнасьці Сьвятога.
У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец падзякаваў ўсім за прысутнасьць на гэтай Эўхарыстыі. Мы жадаем падзякаваць Богу за пастаянныя дабрадзействы, што атрымалі за пасрэдніцтвам айца Гальвао.
RealAudioMP3
Знамянальным ёсьць прыклад айца Фра Гальвао дзеля сваёй гатоўнасьці ў служэньні народу. Ён быў вядомым як спаведнік, які абьядноўваў душы і сем”і, дапамагаў бедным і хворым. Заўсёды гаварыў: ”маліцеся таму, што Госпад наш Ісус Хрыстос уздыме грэшнікаў сваёю моцнаю рукою ад бездані ў якой знаходзяцца.”
Ягоная слава дзеля бязмежнай міласэрнасьці не мела межаў- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец. З усіх бакоў Бразыліі людзі ішлі да айца Гальвао, які ўсіх прыймаў па-бацькоўску. Былі гэта бедакі, якія прасілі яго дапамогі.
Дарагія браты і сёстры- працягваў сваё казаньне Сьвяцейшы Айцец- які прыгожы прыклад да насьледаваньня пакінуў нам айцец Фра Гальвао. Як сёньня актуальнымі для нас, якія жывём ў эпосе поўнага гэданізму, зьяўляюцца словы запісаныя ў формуле яго сьвятарскіх сьвядчынаў: “Хутчэй мне лепш памерці, чым зьняважыць Твайго Бласлаўлёнага Сына, Госпадзе”. Гэта словы вялікія, якія павінны быць ажыцьцяўляныя кожным хрысьціянінам. Сьвет патрабуе празрыстага жыцьця, яснае душы- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16- якія адкідаюць тое, каб быць прызнаваным за прадмет задавальненьня. Неабходна сказаць не тым сродкам масавай інфармацыі, якія высьмейваюць сьвятасьць сужонства і дзявоцтва перад заключэньнем шлюбнага саюзу.


Пасьля Сьвятой кананізацыйнай Сьвятой Імшы Папа вярнуўся ў манастыр Сао Бэнто на абед. Затым каля гадзіны 22-й паводле беларускага часу сустьрэнецца з каталіцкімі біскупамі Бразыліі ў Катэдральным Саборы Дабравешчаньня ў Сан Паўло. Пасьля гэтае сустрэчы Папа адправіцца ў горад Апарэсіда, куды прыбудзе каля гадзіны першай мінуць трыццаць паводле менскага часу. Такім чынам закончыцца трэці дзень візыту Папы Бэнэдыкта 16 ў Бразылію. Больш вестак аб гэтым падарожжы слухпйцец ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.