2007-05-11 09:26:54

Сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з моладдзю


У чацьвер 10-га мая, а гадзіне 18-й паводле бразылійскага часу, значыць а поўначы паводле беларускага часу, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з моладзю на гарадзкім стадыёне “Паўло Макадо дэ Карвальго” ў Пакаэмбу, які можа памесьціць каля 40-а тысяч асоб. Моладзі прыбыло шмат больш, так што многія былі прымушаныя глядзень сустрэчу з Папам на вялікіх экранах, які паставілі навонкі стадыёну. Сустрэча праходзіла пад лозунгам: “Малады чалавек, вучань і місіянар Ісуса Хрыста”. На пачатку сустрэчы Папу прывіталі: арцыбіскуп Сан Паўла, біскуп, які займаецца душпастырствам сярод моладзі ды адзін юнак.
У сваім слове да прысутных Папа сказаў: “Я заўсёды маю добрыя ўспаміны з такіх сустрэч. Асабліва прыпамінаю 20 Сусьветны Дзень Моладзі, які два гады таму назад адбыўся ў Нямеччыне. Ды далей паглыбіў сэнс пытаньня, якое задаў Хрысту юнак: “што мне рабіць, каб атрымаць жыцьцё вечнае?”. Што маю рабіць, каб маё жыцьцё мела сэнс- запытаўся Папа Бэнэдыкт 16 ды адказаў: Ісус ёсьць адзіным, што можа даць адказ на гэтае пытаньне, таму што ёсьць адзіным, які можа гарантаваць Вечнае Жыцьцё. Сьвяцейшы Айцец заахвоціў маладых Бразылійцаў, каб добра перажывалі сваю маладосьць, маюць быць апосталамі сваіх равесьнікаў, нясучы ім надзею, якой сёньня так часта не хапае. Вы зьяўляецеся моладзю Касьцёла- зьвярнуўся Папа да прысутных маладых людзей. Вы можаце быць пратаганістамі новага грамадзтва, калі зможаце ўнесьці ў практыку сваё канкрэтнае жыцьцё, якое інспіруецца на ўнівэрсальных маральных вартасьцях. Папа мае надзею, што моладзь будзе пратаганістам грамадзтва больш справядлівага і братэрскага, выконваючы свае абавязкі адносна дзяржавы: значыць мець у пашане яе правы, не пашыраючы нянавісьці і насільля; будучы прыкладам паводзінаў хрысьціяніна ў грамадзтве.
Мой сёньняшні заклік да вас маладыя людзі- зьвярнуўся Папа да іх- што прыбылі на гэтую сустрэчу, наступны: “не змарнуўце сваёй маладосьці”.
Вы моладыя людзі- сказаў Сьвяцейшы Айцец- зьяўляецеся не толькі будучыняю Касьцёла і чалавецтва але вы ўжо ёсьць прысутнымі ў Касьцёле і грамадзтве. Касьцёл мае патрэбу у вас, каб паказаць сьвету аблічча Ісуса Хрыста, якое выяўляецца ў хрысьціянскай супольнасьці.
Неўзабаве пачнецца Пятая канфэрэнцыя лацінаамэрыканскіх эпіскапатаў прашу вас, каб вы сачылі за працамі яе, каб удзельнічалі ў яе працах, каб прынялі яе плады- зьвярнуўся Бэнэдыкт 16 да прысутнае моладзі. Ніхто не можа аставацца на ўскраіне ці быць абыякавым адносна гэтага намаганьня Касьцёла—а тым больш моладзь. Вы на поўных праваж належыце да Касьцёла, які прадстаўляе аблічча Ісуса Хрыста для Лацінскае Амэрыкі і Караібаў- завершых сваю прамову Сьвяцейшы Айцец да бразылійскае моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.