У сераду 9-га мая ў самалёце, які вёз Папу ў Бразылію, адбылася прэс-канфэрэнцыя Бэнэдыкта
16 з журналістамі, што суправаджаюць яго ў гэтым Апостальскім Падарожжы. З пачатку
сам Сьвяцейшы Айцец накрэсьліў важнейшыя этапы свайго падарожжа. “У часе пілігрымкі-
сказаў між іншым Папа- будзе многа важных здарэньняў. З пачатку ў Сан Паўло сустрэча
з моладзю, затым кананізацыя першага радавітага Бразылійца ды ў канцы вазьму ўдзел
у адкрыцьці 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў. Яна
паказвае на Хрыста як крыніцу жыцьця. Хрысьціяне павінны сьвядома і з радасьцю перажываць
веру. Павінны стаць сьведкамі Хрыста ў сьвеце і пераменьваць сучаснае грамадзтва.
Мы ведам добра праблемы Лацінскае Амэрыкі, але залежыць нам на змабілізаваньні вартасьцяў,
маральных і рэлігійных сілаў, якія захаваліся ў ёй”- сказаў да журналістаў Бэнэдыкт
16. Пытаньні журналістаў тычыліся галоўным чынам такіх праблемаў як: насільле ў
Бразыліі, праблемы аборту, тэалогія вызваленьня, пашыраньне сэктаў ды паслабленьне
веры. Назіральнікі спадзяюцца, што гэтыя тэмы уздыме Папа ў сваіх прамовах у часе
візыту ў Бразылію.