2007-05-10 14:42:41

Iнтэрв'ю монс. Дамасено з нагоды падарожжа Свяцейшага Айца ў Бразiлiю.


09 maggio 2007
Апаресiда, - Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накiраваўся ў Бразiлiю Пад час свайго вiзiта ён адкрое V° Генеральную асамблею Бiскупскай канфярэнцыi краiнаў Латiнскай Амерыкi i Карыбскага басейна. Трыма асноўнымi праблемамi паседжання бiскупаў, якое пройдзе з 13 да 31 траўня, будуць: наследванне навуцы, мiсiянарства i жыццё.
Як зазначыў арцыбiскуп Раймундо Дамасено Ассiс, асноўная мiсiя Папы заключана ў тым, каб дапамагчы вернiкам умацаваць сябе ў веры ў Езуса: “Свяцейшы Айцец прыязджае, каб паглыбiць адносiны памiж бiскупамi i Пераемнiкам св.Пятра, а таксама дзеля ўмацавання сувязi памiж Канфярэнцыяй нашых бiскупаў i Сусветнай Царквой.
Эфектыўнасць мiсii i працы Царквы залежыць ад еднасцi самой Царквы – еднасцi, якая знаходзiцца пад уплывам Святога Духа, сярод розных дараў i моцы Бога, якiя прапануюцца Iм у Яго Царкве”, - зазначыў арцыбiскуп.
У сваiм iнтэрв’ю монс. Дамасено асаблiва выдзялiў тэму абароны жыцця.
У прыватнасцi, ён адзначыў: “Калi мы гаворым аб жыццi, мы гаворым не толькi аб духоўным жыццi, трансцэндэнтным жыццi, аб Божай Ласцы, якая перажываецца разам са Святой Троiцай, але таксама аб жыццi звычайным, аб чалавечым жыццi”. “Жыццё з’яўляецца Божым дарам, яго трэба вiтаць, паважаць i баранiць ад самага пачатку i да натуральнага заканчэння”.
Па словах арцыбiскупа Дамасено, годнае жыццё “уключае ў сябе ўсё тое, на што чалавек мае права: адукацыю, працу, ахову здароў’я, жыльлё i справядлiвую аплату працы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.