2007-05-09 14:29:35

Пачалося 6-е Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі. Першае міжкантынэнтальнае


Менавіта у сераду 9-га мая, раніцай, Сьвяцейшы Айцец адправіўся ў Бразылію, з нагоды 5-е Гэнэральнае Канфэрэнцыі Эпіскапату Лацінскае Амэрыкі і Караібаў. Прылёт папскага самалёту на міжнароднае лётнішча гораду Гуарульгос ёсьць прадбачаны а гадзіне 22,30 менскага часу.
Бразылія жыве апошнімі падрыхтоўкамі да паломніцтва Папы
Аб візыце Бэнэдыкта 16 шырока інфармуюць тамашнія масс-мэдыя. Пры гэтай нагодзе як улады краіны так і прадстаўнікі Касьцёла голасна гавораць, што спалучаюць з гэтым падарожжам вялікія надзеі. Пілігрымка Папы зьяўляецца рошчынаю эвангэлізацыі- пішуць масс-мэдыя.
Бразылійскі кардынал Гуммэс, Прэфэкт Кангрэгацыі да спраў Духавенства перакананы, што візіт Бэнэдыкта 16 прычыніцца да таго, што многія вернікі вернуцца да Каталіцкага Касьцёла. Герарх думае тут асабліва пра католікаў, якія перайшлі да сэктаў. Паводле кардынала Гуммэса рашэньне Папы, каб кананізаваць перашага ўраджэнца Бразыліі менавіта ў часе Апостальскага візіту ў Сан Паўло, мае вялікае значэньне для краіны і ўжо прыносіць плады. “Людзі пазітыўна рэагуюць на вестку аб кананізацыі айца Гальвао. Відаць гэта хоць-бы па руху пілігрымаў. Бразылійцы вельмі шчасьлівыя з прычыны візіту Папы і кананізацыі. Гэты факт прычыніцца безумоўна да ўзросту іхняе веры”- падкрэсьліў кардынал Гуммэс.
Прывітальныя цырымоніі ёсьць прадбачаныя 9-га мая, позным вечарам, на міжнародным лётнішчы Гуарульгос з удзелам найвышэйшых царкоўных і цывільных уладаў Бразыліі. Пасьля іх Бэнэдыкт 16 адправіцца ў манастыр Сао Бэнто, ў Сан Паўло, на вячэру і начлег. З балкону манастыра Сьвяцейшы Айцец прывітае вернікаў, якія прыбудуць да гэтага бэнэдыктынскага манастыра, каб прывітаць Папу. Арганізатары спадзяюцца натоўпаў вернікаў. Такім чынам закончыцца першы дзень візіту Папы у Бразылію. Больш вестак з гэтага падарожжа слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.