2007-05-09 14:29:56

Памятную паштовую марку выпускаюць у Бразіліі з нагоды 1-га візіту Папы Бенедыкта 16 ў гэтую краіну.


Такім чынамсваю пашану кіраўніку каталіцкае Царквы выказваюць дзяржаўныя ўлады гэтай найбуйной лацінаамерыканскай краіны. Марка будзе прадстаўляная самому Свяцейшаму Айцу ў моманце ягоных наведзінаў рэзідэнцыі ўраду - палаца Бандэйрантэс. Тут Бенедыкта 16-га будуць прымаць прэзідэнт Бразіліі Луіс лула да Сільва і губернатар штата Сан-Паўлу (Святога Паўла) спадар Хозэ Сэрра.
намінатыўны кошт паштовай маркі - 45 цэнтаў. Тыраж даволі вялікі - больш за 2 млны экземпляраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.