2007-05-09 14:46:57

Католiкi Кiтая запрашаюць Свяцейшага Айца на Алiмпiйскiя гульнi 2008 года.


Кiтайскiя католiкi зарэзервавалi бiлеты для Свяцейшага Айца на Алiмпiйскiя гульнi 2008 года, якiя пройдуць у Пекiне. Група вернiкаў-католiкаў звярнулася да Папы з наступнымi словамi: “Свяцейшы Айцец, мы самi замовiм для Вас бiлет на Алiмпiйскiя гульнi 2008 года; такiм чынам мы будзем гатовы спаткаць Вас у сябе”.
Згодна паведамленню iнфармацыйнага агенства “Fides”, розныя парафii ў Кiтаi моляцца аб прыездзе Папы. “Мы чакаем паслання, якое ён рыхтуе для нас, i мы таксама спадзяемся, што сустрэнiм яго асабiста ў Кiтаi. Мы молiмся ведаючы, што гэта будзе не проста, але мы маем надзею i молiмся”, - сказаў адзiн з кiтайскiх вернiкаў-католiкаў.
Каталiцкi святар з Пекiну, карыстаючыся магчымасцю, выказаў свае найлепшыя пажаданнi Бенедыкту XVI° i зазначыў: “Мы жадаем Папе добрага здароў’я, каб ён мог працягваць весцi нас да праўды веры. Гэта тое, у чым мы маем вялiкую патрэбу, i менавiта гэта мы атрымалi за гэтыя два гады яго пантыфiкату”.







All the contents on this site are copyrighted ©.