2007-05-09 14:47:52

Iнтэрв'ю Прэзiдэнта Бразылii з нагоды вiзiту Папы.


Прэзiдэнт Бразiлii, Луiс Iнасiо Лула да Сiльва, высока ацанiў дзейнасць Каталiцкай Царквы ў краiне i на амерыканскiм кантыненте.
7 траўня ў афiцыйнай урадавай радыёпраграме ён заявiў, што прыезд Папы для адкрыцця V Генеральнай канфярэнцыi бiскупаў Лацiнскай Амерыкi i Карыбскiх астравоў “з’яўляецца надзвычай важным фактам, бо Каталiцкая Царква адыгрывае вялiкую ролю ў Лацiнскай Амерыцы”. “Яна не толькi займаецца эвангелiзацыяй людзей, але таксама моцна ўплывае на iх сумленне”, - падкрэслiў Прэзiдэнт.
Лула да Сiлва зазначыў таксама, што хоча абмеркаваць з Бенедыктам XVI° дзейнасць Царквы ў грамадстве, у рашэннi сацыяльных задач. “Царква ўдзельнiчае практычна ва ўсiх грамадскiх iнiцыятывах, накiраваных на карысць самых бедных i прыгнечаных”, - сказаў Прэзiдэнт Бразылii.







All the contents on this site are copyrighted ©.